[ 23:51 ]  Нарвэгія зьвярнулася ў ААН і Міжнародны Чырвоны Крыж з пратэстам на дзеяньні Аўстраліі

. Осла. Нарвэгія зьвярнулася ў ААН і Міжнародны Чырвоны Крыж з пратэстам на дзеяньні Аўстраліі, якая адмовілася прыняць некалькі сотняў уцекачоў, уратаваных нарвэскім вадаплавам чатыры дні таму. Міністар замежных справаў Нарвэгіі Торнб’ерн Ягланд зьвінаваціў Аўстралію ў парушэньні міжнароднай канвэнцыі пра выратаваньне людзей у адкрытым моры. Вадаплаў “Тампа”, на борце якога знаходзяцца каля 500 асобаў (пераважна з Афганістану) па-ранейшаму дрэйфуе ў Індыйскім акіяне паміж выспай Калядная і аўстралійскім узьбярэжжам. Улады Аўстраліі дамагаюцца высылкі ўцекачоў назад у Інданэзію, адкуль яны выплылі на пароме. Капітан “Тампы” катэгарычна заяўляе, што ня можа далей трымаць на борце столькі асобаў. Сёньня ўлады Аўстраліі накіравалі на вадаплаў 50 сваіх вайскоўцаў.