Рада Беларускае Народнае Рэспублікі
Канцылярыя
Атава, Канада, 16 траўня 2004 г.
Спадару Аляксандру Лукашуку
Дырэктару Беларускае службы Радыё Свабода
Высокапаважаны і дарагі спадар дырэктар,
Дазвольце павіншаваць Вас і ўсіх Вашых супрацоўнікаў з пяцідзясятай гадавінай беларускіх перадачаў Радыё Свабода.
Хачу скарыстаць з гэтае нагоды, каб выказаць усім Вам маё захапленьне Вашым прафэсіяналізмам і здольнасьцямі кожнага з Вас. Вы робіце цудоўную працу на карысьць нашых найбольшых каштоўнасьцяў: свабоды, дэмакратыі, беларушчыны. Моцна веру, што прыйдзе той час, калі працу гэтую будзеце прадаўжаць у вольнай і незалежнай Беларусі.
Адначасна хачу выказаць Вам маю глыбокую ўдзячнасьць за Вашую гасьціннасьць падчас майго побыту ў сакавіку месяцы ў Празе. Часта прыпамінаюцца шчасьлівыя моманты, праведзеныя з усімі Вамі.
Жадаю кожнаму з Вас шмат посьпехаў на працы і задавальненьняў у жыцьці. А таксама здароўя, якое так моцна патрэбнае ўсім нам.
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР
Гл. таксама
НАШ ЭФІР 50 ГАДОЎ ТАМУ: "ДА СУРОДЗІЧАЎ НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ!"
КАНГРЭС ЗША ПРЫВІТАЎ БЕЛАРУСКУЮ РЭДАКЦЫЮ РАДЫЁ СВАБОДА
БЕЛАРУСЫ КАНАДЫ ВІНШУЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ СЛУЖБУ РАДЫЁ СВАБОДА ЗЬ ЮБІЛЕЕМ