У РЭЧЫЦЫ НЕ ДАЗВОЛІЛІ ПРАВЕСЬЦІ МІТЫНГ

Казімер Яноўскі, Рэчыца

Як паведаміў старшыня тамтэйшай суполкі БНФ Валер Пуціцкі, у адмове райвыканкам спаслаўся на тое, што ў заяве ня згадвалася, што арганізатары мітынгу бяруць на сябе выдаткі мэдычнага абслугоўваньня мерапрыемства.

Але, праўдападобна, што ўлады ня хацелі, каб на мітынгу выступілі прадстаўнікі народнай кааліцыі “Пяцёркі+”. Бо акурат у суботу ў Рэчыцу прыбылі прадстаўнікі “Пяцёркі+” і правялі сустрэчы зь мясцовымі актывістамі.