Ён прыгадаў крымінальную справу, якая была ўзбуджаная супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Лябедзька абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Нагодаю абвінавачваньня стаў выступ палітыка на расейскім тэлеканале, дзе ён казаў пра “ценявы” бюджэт кіраўніка Беларусі. “Ведаючы звычкі рэжыму Лукашэнкі, абсалютна відавочна, што гэтыя абвінавачваньні палітычна матываваныя і маюць на мэце падавіць іншадумства” – заявіў сэнатар Бэн Кэмпбэл.
Ён прыгадаў шэраг іншых фактаў ціску на беларускіх іншадумцаў: пачатак крымінальнай справы супраць кіраўнічкі Гэльсынскага камітэту Тацяны Процькі і бугальтара камітэту Тацяны Радкевіч, а таксама канфіскацыю маёмасьці карэспандэнткі “Белорусской деловой газеты” Ірыны Макавецкай.
“Прэзыдэнт Лукашэнека павінны зразумець”, – сказаў сэнатар Кэмпбэл – “што адзіны спосаб спыніць самааізаляцыю ад міжнароднай супольнасьці і перш за ўсё ад свайго ўласнага народу - гэта спыніць наступ супраць дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці”.
Сэнатар Кэмпбэл заклікаў калегаў-парлямэнтароў падтрымаць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Бэн Кэмпбэл зьяўляейцца адным з фундатараў гэтай заканадаўчай прапановы.