“ЗАЛАТАЯ ЛІТАРА” — НОВАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ, ЯКУЮ ЗАСНАВАЎ АДАМ ГЛЁБУС

Севярын Квяткоўскі, Менск

Назва кнігі, адзначанай прэміяй “Залатая літара” — “Разам і паасобку: таварыства “Тутэйшыя”. Дасьледаваньне Аксаны Бязьлепкінай прысьвечанае асобам літаратурнага аб’яднаньня “Тутэйшыя”, якое на мяжы 1980-х — 1990-х гадоў запачаткавала сучасную плынь беларускае літаратуры. Заснавальнік прэміі падкрэсьлівае суб’ектыўнасьць выбару пераможцы. Адам Глёбус дэкляраваў, што прэмію “Залатая Літара” плянуе ўручаць мінімум раз на два гады.