БЫЛАЯ КІРАЎНІЦА СПРАВАМІ ПРЭЗЫДЭНТА Г.ЖУРАЎКОВА ЗАТРЫМАНАЯ І ЗНАХОДЗІЦЦА ПАД ВАРТАЙ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Прэсавы сакратар беларускага прэзыдэнта Натальля Пяткевіч заявіла Радыё Свабода, што ў яе “няма зьвестак пра затрыманьне Галіны Жураўковай”. “Інтэрфакс” паведамляе таксама пра затрыманьне аднаго з сыноў Галіны Жураўковай. У яе два сыны — Віталь і Віктар. Паводле зьвестак, адзін з сыноў больш як год таму адкрыў у цэнтры Менску рэстарацыю “Талака”.