ЗАСТРАЙКАВАЛІ НАВАПОЛАЦКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ

Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Яшчэ ўчора прадпрымальнікі страйкаваць не зьбіраліся, але ад раніцы, дачуўшыся пра галадоўку, стыхійна спынілі працу. На імправізаваным мітынгу было вырашана не выходзіць на працу й заўтра.

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня Незалежнага прафсаюзу дробных прадпрымальнікаў Полаччыны Валер Шаўчэнка, заўтра ён выяжджае ў Менск, дзе падчас нарады лідэраў прафсаюзных арганізацыяў прадпрымальнікаў будзе вырашацца пытаньне аб лёсе віцебскіх галадоўнікаў і, адпаведна, аб агульнарэспубліканскім прадпрымальніцкім страйку.