ЭЎРОПЕ ЦЯЖКА ЗНАЙСЬЦІ ПАРТНЭРАЎ У ДЫПЛЯМАТЫІ СЯРОД КІРАЎНІЦТВА БЕЛАРУСІ

Ул.інф.

(Кокс: ) “Увогуле ў Эўрапэйскім парляэанце пануе думка, што пасьля пашырэньня Эўразьвязу трэба больш актыўна разьвіваць усходні кірунак палітыкі Аб’яднанай Эўропы. А Беларусь зьяўляецца выключна складаным выпрабаваньнем для зьдзяйсьненьня гэтай палітыкі. Рэч у тым, што дзеля таго, каб рабіць палітыку, трэба мець надзейных партнэраў. Да таго ж, эўрапейская палітыка робіцца зь верай у пэўныя вартасьці – дэмакратыю, правы чалавека, верхавенства закону ды шмат іншых. Калі казаць шчыра і паспрабаваць пры гэтым быць вельмі дыпляматычным, дык сярод кіраўніцтва Беларусі, мы, напэўна, ня знойдзем такіх партнэраў. Я б хутчэй казаў пра вельмі насьцярожныя паводзіны Эўропы ў дачыненьнях зь Беларусьсю, не з самімі беларусамі, а менавіта зь кіраўніцтвам гэтай краіны”.

Сказаў прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Пэт Кокс. У чэрвені сёлета, адразу пасьля пашырэньня Аб’яднанай Эўропы, адбудуцца выбары ў Эўпапарлямэнт, у якіх упершыню возьмуць удзел і 10 краінаў, новых сябраў Эўразьвязу.