ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ БАРЫСАВУ ПРАВЯДУЦЬ МІТЫНГ

Ул. інф.

Паводле арганізатараў, акцыя скіраваная супраць пагаршэння ўмоваў дзейнасьці дробных бізнэсоўцаў. Як паведаміў нашаму Радыё адзін зь лідэраў барысаўскіх прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў, удзельнікі мітынгу зьбіраюцца, у прыватнасьці, пратэставаць супраць прымусовага ліцэнзаваньня, празьмерных штрафаў і арэндных выплат.