АМЭРЫКАНСКІЯ СЭНАТАРЫ ЗАКЛІКАЮЦЬ КАЛЕГАЎ ПАДТРЫМАЦЬ “АКТ АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ”

РСЭ/РС

Гэты законапраект прадугледжвае, сярод іншага, забарону на ўезд у ЗША для Аляксандра Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі, забарону на амэрыканскія крэдыты і інвэстыцыі для Беларусі, блякаваньне праз амэрыканскіх прадстаўнікоў крэдытаў афіцыйнаму Менску з боку міжнародных фінансавых арганізацацыяў. Паводле законапраекту, урад ЗША мусіў бы аказаць фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Першы варыянт гэтага законапраекту зьявіўся яшчэ тры гады таму. Аднак дагэтуль ён не прайшоў працэдуру засьцверджаньня ў амэрыканскім Кангрэсе.

Ініцыятар цяперашняга законапраекту Сэнатар Бэн Кэмпбэл заклікае сваіх калегаў падтрымаць “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. Ён піша, што сытуацыя з правамі чалавека надалей пагаршаецца.