ПАДАРУНКІ АД “РЭСПУБЛІКІ”

Казімер Яноўскі, Гомель

Учора ў гарадзкім цэнтры культуры спадар Фралоў перадаў падарункі гарадзкой арганізацыі “Белы голуб”, якая ладзіла ў гэты час калядкі для дзяцей з шматдзетных сем`яў.

Паводле Фралова, група даставіць калядныя падарункі і ў іншыя гарады.

У будучым годзе “Рэспубліка” возьме пад сталае апекаваньне адзін зь дзіцячых дамоў сталіцы.