Як паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у аўторак па каналах дыпляматычнае пошты з Парыжу прыйшоў папярэдні мэмарандум Хрыстаса Пургурыдэса аб зьніклых у Беларусі. Паводле спадара Савіных, згодна з просьбай дакладчыка, гэты дакумэнт быў неадкладна накіраваны ў Нацыянальны сход Беларусі.
Але ў прэсавай службе Палаты прадстаўнікоў паведамілі, што там мэмарандумe спадара Пургурыдэса яшчэ ня бачылі. Таксама канцылярыя палаты заявіла, што нічога ад МЗС пакуль не атрымала.