ПАДВЕДЗЕНЫЯ ВЫНІКІ ТВОРЧАГА КОНКУРСУ “РУПЛІЎЦЫ БЕЛАРУШЧЫНЫ”

Валянціна Аксак, Менск

Свае творы на конкурс даслалі каля 200 студэнтаў. 11 сьнежня чатырнаццаці найлепшым зь іх журы на чале з намесьніцай старшыні ТБМ Людмілай Дзіцэвіч уручыла прызы пераможцаў. Іх журы ганаравала таксама званьнем “Рупліўца беларушчыны”. Цікава, што першае месца ў конкурсе заваявалі тры першакурсьнікі аднае групы Беларускага ўнівэрсытэту культуры: Алена Мамонька, Алеся Панфілава і Алена Акуліч.