НАВАПАЛАЧАНЕ СУПРАЦЬ ТРЭЦЯГА ПРЭЗЫДЭНЦКАГА ТЭРМІНУ ЛУКАШЭНКІ

Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Апытаньне ладзілася ля прахадных буйных наваполацкіх прадпрыемстваў — ААТ “Нафтан”, ААТ “Палімір”, заводаў бялкова-вітамінных канцэнтратаў і “Вымяральнік”. Агулам было апытана больш як 1000 чалавек. Зь іх прыкладна 32% выказаліся ў падтрымку дзейнай канстытуцыі і, адпаведна, нэгатыўна паставіліся да магчымасьці вылучэньня А.Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, блізу 30% сказалі, што яны ня супраць такога вылучэньня, астатнія ня вызначыліся альбо адмовіліся штосьці казаць на гэты конт.