АВІЯКАМПАНІЯ “AIRPOLONIA” РАСПАЧАЛА ПЕРШЫЯ РЭЙСЫ З ВАРШАВЫ ДА ГДАНЬСКУ І ВРОЦЛАВА

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У панядзелак “Боінгі” новай авіякампаніі “AirPolonia”, якая прапануе танныя паветраныя злучэньні, распачалі першыя рэйсы з Варшавы да Гданьску і Вроцлава. Да Гданьску білет каштуе 75 злотых, ці прыкладна 20 даляраў – гэта на некалькі злотых таньней і ў чатыры разы хутчэй, чым праезд у другой клясе хуткага цягніку сыстэмы “InterCity”.

У хуткім часе танныя спалучэньні будуць адкрытыя і на маршрутах з Варшавы да гарадоў Катовіцэ, Познань, Шчэцін, а таксама да Лёндану і Брусэлю.

Кьвіткі на гэтыя рэйсы можна замовіць у інтэрнэце на старонцы www.airpolonia.pl, або праз тэлефон, нумар якога таксама ёсьць на гэтай старонцы. Чым раней замаўляецца квіток, тым ён таньнейшы.