У ПОЛЬШЧЫ ІДЗЕ КАЛЯ 900 СЬЛЕДЗТВАЎ У СПРАВАХ ЗЛАЧЫНСТВАЎ КАМУНІСТЫЧНАГА РЭЖЫМУ

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У часе сьледзтва Барбара К. спрабавала давесьці, што дзейнічала ў межах тагачасных законаў. Суд, аднак, да яе аргумэнтаў не прыслухаўся. “Асуджаная безумоўна перавышала паўнамоцтвы дзяржаўнага службоўца. Яе дзеяньні нельга апраўдаць ніякімі аргумэнтамі”, – заявіла старшыня суду.

Паводле ахвяраў камуністычных спэцслужбаў, былая сьледчая ў часе допытаў усяляк прыніжала арыштаваных ды пагражала забраць іхных дзяцей у дзіцячыя дамы.

Цяпер у Польшчы ідзе прыкладна 900 сьледзтваў у справах злачынстваў камуністычнага рэжыму. Расьсьледаваньні ў справах злачынстваў рэжыму ПНР вядзе Інстытут Нацыянальнай памяці – адмысловая арганізацыя, створаная дзяржавай тры гады таму.