ДЗЯРЖАВА ПАКІНЕ VELCOM У СПАКОІ?

Ул. інф.

Раней міністэрства эканомікі заяўляла пра намер павялічыць долі дзяржавы ў статутным капітале апэратараў мабільнай сувязі Velcom і “Белсел”.

На мінулым тыдні КГБ Беларусі затрымаў некалькі кіраўнікоў Velcom, абвінаваціўшы іх ў крадзяжы. Аднак 24 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня мае прэтэнзыяў да дзейнасьці кампаніі і будзе яе падтрымліваць.

Міністар сувязі Ганчарэнка ўчора патлумачыў, што кіраўнік дзяржавы адказаў на ўсе пытаньні наконт павялічэньня дзяржаўнай долі ў статутным капітале Velcom, і ўрад ня бачыць неабходным мяняць гэтую долю, якая на дадзены момант складае 31%.

Паводле міністра на шэсьць месяцаў адкладзенае пытаньне пра павялічэньне дзяржаўнага пакету ў капітале другога мабільнага апэратара – фірмы “Белсел”.