АМБАСАДАР ЗША Ў АБСЭ: “БЕЛАРУСЬ МУСІЦЬ СПЫНІЦЬ НАПАД НА НЯЎРАДАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ”

Ул. інф.

Толькі ад чэрвеня ўлады зачынілі дзьве НДА, чатыры рэсурсныя цэнтры ў Гародні, Гомелі, Баранавічах і Віцебску, прафсаюз авіядэспэтчараў і некалькі незалежных выданьняў. Амбасадар Мінікес заявіў, што такімі дзеяньнямі Беларусь парушае шматлікія абавязацельствы перад АБСЭ.

Мінікес назваў няслушнымі спасылкі на парушэньні беларускага заканадаўства, якія быццам бы мелі месца. Калі беларускае заканадаўства дазваляе праводзіць такую кампанію, значыць існуе сур’ёзная праблема альбо з законамі, альбо зь іх выкананьнем, заявіў прамоўца.

Стэфан Мінікес заклікаў улады неадкладна спыніць перасьлед няўрадавых арганаізацыяў і дазволіць ім надалей рабіць свой бясцэнны ўнёсак ў разьвіцьцё беларускага грамадзтва. Першым крокам можа стаць спыненьне перасьледу праваабарончай арганізацыі “Вясна”, а таксама аднаўленьне правоў іншых зьліквідаваных раней арганізацыяў.

Беларусь стала на шлях самаізаляцыі, і гэта насуперак інтарэсам самой Беларусі, і насуперак інтарэсам ЗША ды іншых краінаў сяброў АБСЭ. Аднак магчымасьць вырашэньня праблемы залежыць урэшце ад волі ўладаў Беларусі, заключыў амбасадар.