Інтэрфакс сцьвярджае, што КГБ затрымаў аднаго з намесьнікаў кіраўнікоў Velcom’у і аднаго з заснавальнікаў кампаніі.
Крыніца агенцыі сьцвяржае, што ўчора на размову з прадстаўнікамі праваахоўных органаў былі выкліканыя амаль ўсе кіраўнікі Velcom’у, акрамя генэральнага дырэктара.
Прадстаўнік кампаніі, які папрасіў не называць ягонае імя, заявіў Інтэрфаксу, што дзеяньні праваахоўных органаў – частка інфармацыйнага забесьпячэньня кампаніі на павялічэньне долі дзяржавы ў статутным капітале кампаніі Velcom.
Паводле меркаваньня крыніцы, мэта акцыі – паставіць кампанію ў становішча, калі перадача дзяржаве пакету акцыяў стане прадметам гандлю за спыненьне крымінальнага перасьледу Velcom’у.
Нагадаем, што паводле КГБ, іхныя дзеяньні адносна гэтай кампаніі ніяк не зьвязаныя з рашэньнем Саўміну Беларусі павялічыць долю дзяржавы ў некаторых кампаніях-апэратарах мабільнай сувязі.