ВЯДОМЫЯ АСОБЫ ДАЛУЧАЦЦА ДА АДЗІНАГА СЬПІСУ КАНДЫДАТАЎ УДЭПУТАТЫ

Уладзімер Глод, Менск

Іх імёны былі названыя 22 кастрычніка падчас чарговага паседжаньня кааліцыі, якая створаная з ініцыятывы пяці апазыцыйных палітычных партыяў. Кааліцыя рыхтуецца да выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія згодна з дзейным заканадаўствам мусяць адбыцца восеньню 2004 году.

Жаданьне далучыцца да агульнага сьпісу кандыдатаў стала адказам на зварот лідэраў кааліцыі да вядомых у Беларусі асобаў падключацца да перадвыбарчай кампаніі.