(Гавэл: ) “Я часта думаю, ці варты я гэтых узнагародаў. З кожный новай узнагародай я пытаюся ў сябе, ці не зьяўляюся я нейкай памылкай гісторыі. Калі кажу гэта сваёй жонцы, яна заўсёды мяне падтрымлівае словамі "Будзь мужным!", а я мушу забыцца на ўсе свае сумненьні.
Сёньняшняя ўзнагарода адрозьніваецца ад іншых. Атпрымаць яе значна прасьцей, чым ў іншых выпадках, таму што магу яе адразу некаму перадаць. І я перадаю яе спадару Дынько. Раблю гэта таму, што думаю, што мы, тыя, хто столькі атрымалі ад міжнароднай салідарнасьці, мусім яе таксама праяўляць.
Але гаворка ня ідзе толькі пра салідарнасьць. гаворка ідзе пра прынцып. Пра прынцып непадзельнасьці правоў чалавека і адказнасьці чалавека за сьвет. "Наша ніва" - гэта газэта, якая ў Беларусі зьяўляецца сымбалем незалежнасьці з аднаго боку, а зь іншага – гэта выспа свабоды.
Я вітаю спадара Дынько, галоўнага рэдактара "Нашай нівы", і перадаю яму частку гэтае ўзнагароды – тую больш канрэтную, якую больш патрэбная. Адначасова я хачу яму сказаць: я перакананы, што сытуацыя на Беларусі хутка палепшыцца.”