У МАГІЛЁВЕ АДБЫЛАСЯ ЭКАЛЯГІЧНАЯ АКЦЫЯ “ЗА ЧЫСТЫ СЬВЕТ”

Марыя Усьціновіч, Магілёў

Ініцыятарамі акцыі выступілі недзяржаўныя арганізацыі, якія працуюць ў сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя: грамадзкае аб’яднаньне “ЭНДА”, “Ахова птушак Беларусі” ды іншыя. Да іх далучыліся і дзяржаўныя структуры, у тым ліку Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Удзельнікі акцыі прыбралі ад сьмецьця зялёны масіў у цэнтры Магілёва, які называецца “Цукровым ровам”. Гэтае месца адпачынку магілёўцаў было моцна засьмечанае пасьля летняга сэзону.