ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ СІЛЫ МЕНШЧЫНЫ СТВАРЫЛІ ПАЛІТЫЧНУЮ РАДУ

Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміў нашаму радыё каардынатар блёку "Свабодная Беларусь" Зьміцер Бародка, такое рашэньне прыняла канфэрэнцыя прадстаўнікоў гэтых арганізацыяў, якія дзейнічаюць на Меншчыне.

Удзел у канфэрэнцыі ўзялі прадстаўнікі Маладэчна, Жодзіна, Смалявічаў, Барысава, іншых гарадоў.

Асноўная мэта Рады – каардынацыя дзейнасьці рэгіянальных структураў Менскай вобласьці напярэдадні парляманцкіх выбараў. Паводле Бародкі, у бліжэйшым часе Рада мяркуе распрачаць працу па аб'яднаньні дэмакратычных сілаў на Меншчыне.