Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец спрабаваў праз суд аспрэчыць спагнаньне зь ягонага заробку за тры ліпеньскія дні, калі ён быў на канфэрэнцыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Ратэрдаме. Кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў палічыла, што дэпутат прагуляў гэтыя дні і вылічыла плату за іх зь ягонага заробку. Да таго ж дэпутату не былі аплачаныя выдаткі на паездку.
Сяргей Скрабец даводзіў суду, што ў Ратэрдаме “працаваў над удасканаленьнем беларускага заканадаўства”. Дэпутат заяўляе, што ягоны канфлікт з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў ёсьць сьведчаньнем фактычнай залежнасьці беларускіх дэпутатаў ад структураў, якія цалкам падпарадкоўваюцца выканаўчай уладзе.