МЕНСКІ ГАРСУД ПАКІНУЎ БЯЗЬ ЗЬМЕНАЎ ПРЫСУД ПРАФСАЮЗНАМУ ЛІДЭРУ АЛЯКСАНДРУ ЯРАШУКУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

18 верасьня Ленінскі суд Менску пастанавіў, што Аляксандар Ярашук выказаў непавагу да суду, і асудзіў яго на 10 дзён адміністрацыйнага арышту. Адвакаты Ярашука адразу падалі скаргу на гэты прысуд у Менскі гарадзкі суд, але разгледжаная скарга была толькі 26 верасьня.

За гэты час дзясяткі прафсаюзных аб’яднаньняў сьвету выказаліся ў падтрымку лідэра Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, патрабуючы яго тэрміновага вызваленьня.