Дэрэк Мартын плянаваў стажыравацца ў Беларускім Хэльсынскім камітэце 6 месяцаў, але Дэпартамент міжнародных дачыненьняў ураду Канады, які дасьледаваў магчымасьць гэтай паездкі, вырашыў, што яна можа быць для яго занадта рызыкоўнай.
У Беларускім Хэльсынскім камітэце мяркуюць, што гэтае рашэньне зьвязанае зь нядаўняй высылкай зь Беларусі грамадзяніна Нямеччыны Яна Буша, які супрацоўнічаў з моладзевымі палітычнымі арганізацыямі Беларусі. Таксама рашэньне канадзкіх чыноўнікаў зьвязваюць зь перасьледам няўрадавых, у тым ліку праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.