ЗНОЎ СУДЗЯЦЬ ПАЛІТЫЧНУЮ АКТЫВІСТКУ АКСАНУ НОВІКАВУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Гэтам разам Аксану Новікаву судзяць за тое, што 8 верасьня яна выйшла з плякатам “Патрабуем незалежнага суду” да будынку Менскага гарадзкога суду, дзе ў той дзень разглядалі пазоў супраць грамадзкай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”. Міліцыя лічыць, што Аксана Новікава правяла несанкцыянаваны пікет і парушыла закон.

Нагадаем, увесну жанчыну ўжо асудзілі да двух гадоў умоўнага зьняволеньня за абразу гонару і годнасьці прэзыдэнта. Паводле закону, у выпадку адміністрацыйнага правапарушэньня суд можа замяніць умоўнае пакараньне рэальным.