Участковы, капітан міліцыі Генадзь Юнчыц, патлумачыў, што ў пастарунак паступіла ананімнае тэлефанаваньне: нібыта на Берасцейскай, 6 рыхтуецца нейкі тэрарыстычны акт.
Капітан Юнчыц намагаўся перапісаць асабістыя дадзеныя ўсіх прысутных, але ня змог патлумачыць, на якой падставе запатрабаваны такі ўлік. Праз дваццаць хвілінаў пасьля ўварвання міліцыянты нарэшце пакінулі памяшканьне, і журналісты прадоўжылі сэмінар, які пазнаёміў маладых людзей са станам сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.