БЕЛАРУСЬ ПРЫПЫНІЛА КОНСУЛЬСКАЕ АБСЛУГОЎВАНЬНЕ ГРАМАДЗЯНАЎ ІЗРАІЛЮ

Валер Каліноўскі, Менск

Менск адказаў адкліканьнем беларускага амбасадара ў Тэль-Авіве Генадзя Лавіцкага зь дзяжурнай фармулёўкай “для кансультацыяў”. У прыватнасьці, ім будзе абмяркоўвацца пытаньне будучага ўзроўню беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Ізраілі або нават ягонага закрыцьця,— паведамілі ў МЗС Беларусі. Акрамя таго, беларускім бокам спыненае консульскае абслугоўваньне грамадзянаў Ізраілю. У МЗС Беларусі зьвязваюць вырашэньне гэтага пытаньня з тым, як будуць абслугоўвацца ізраільскім бокам беларускія грамадзяне.

Беларуская амбасада ў Тэль-Авіве пакуль працягвае сваю працу, аднак толькі дзеля абслугоўваньня грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Штогод беларуская амбасада ў Ізраілі выдавала каля 7 тысячаў візаў. Цяпер ізраільскія грамадзяне могуць разьлічваць на атрыманьне візы ў Нацыянальным аэрапорце або ў беларускай амбасадзе ў нейкай трэцяй краіне.