Ён лічыць, што стратэгічнае партнэрства з Расеяй адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і адзіная эканамічная прастора з Расеяй выгадная Беларусі. Мікола Статкевіч мяркуе, што беларуская эканоміка выжыла ў значнай ступені дзякуючы расейскаму рынку і таннаму расейскаму газу. Лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі дадаў, што добрае стаўленьне простых расейсцаў да беларусаў зьяўляецца беларускім нацыянальным здабыткам.
Паводле Статкевіча апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі ў пытаньні пераходу Беларусі на расейскі рубель нанесьлі сурьёзную шкоду беларуска-расейскім стасункам. У інтэрвію “РИА-Новости” старшыня БСДП выказаў перасьцярогу, што час для ўвядзеньня адзінай валюты можа быць незваротна страчаны.