“ПАЎТОРНЫ ДЭБЮТ”

Зьміцер Падбярэскі, Менск

Галіна і Барыс Вайханскія. Імёны гэтых выканаўцаў аўтарскай песьні здаўна вядомыя ў Беларусі і далёка за яе межамі. Недзе з год таму гэты дуэт нібыта нарадзіўся зноў: дагэтуль у іх шматмоўным рэпэртуары песень на беларускай мове практычна не было. Пра тое, што сталася прычынай звароту да беларускамоўнай паэзіі, у гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода расказваюць Барыс Вайханскі і паэт, фатограф Георгій Ліхтаровіч. У заўтрашняй перадачы “Па-за тактам”.