Памочніца пракурора Зоя Жук паказала Анатолю Вайцяхоўскаму ліст з Генэральнай пракуратуры, які ўтрымлівае загад правесьці дэталёвую праверку газэты "Местной газеты “Шаг”", прыняць меры пракурорскага рэагаваньня і дакласьці пра вынікі “наверх”. Але на просьбу зарэгістравацца ў кнізе ўліку рэвізій і праверак спадару Вайцяхоўскаму адмовілі.
Найперш пракратуру цікавіла, на якой падставе на старонках газэты "Местной газеты “Шаг”" зьявіліся напачатку жніўня матэрыялы “БДГ”. Тлумачэньні выдаўца, што гэта было зроблена ў знак журналісцкай салідарнасьці на безганарарнай аснове, правяраючых не задаволілі, і яны запатрабавалі прадставіць ўсю дакумэнтацыю. З дамоваў на друк і распаўсюд нават зьнялі ксэракопіі. Анатоль Вайцяхоўскі мяркуе, што гэта яшчэ будзе мець для яго пэўныя наступствы:
(Вайцяхоўскі: ) “Я думаю, што яны цяпер будуць рабіць усё магчымае, каб газэта не выходзіла, бо недарэмна адксэракапіявалі ўсе дамовы. Цяпер будуць па аднаму чалавеку выклікаць і перашкаджаць усялякім чынам распаўсюду газэты. На маю думку, вісіць пагроза і ўласна над “БДГ” – проста так яны ад яе не адчэпяцца.”
Між тым выданне спадара Вайцяхоўскага ўжо амаль месяц, як пазбаўленае магчымасьці друкавацца. Пасьля зьяўлення на старонках выданьня матэрыялаў “БДГ”, у сваіх паслугах спадару Вайцяхоўскаму адмовілі Слонімская, а затым і Нясьвіская друкарні.