Партнэрамі абвешчаныя арганізацыі, якія тым ці іншым чынам зьвязаныя з назіраньнем за выбарчым працэсам, моладзевыя арганізацыі, а таксама прадпрымальніцкія і прафсаюзныя структуры. Кансультацыі зь імі пачнуцца ўжо на гэтым тыдні.
Кааліцыя таксама зьвярнулася з афіцыйнай прапановай да Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі Лукашэнкі і Цэнтравыбаркаму правесьці “круглы стол” на тэму прывядзеньня ў адпаведнасьць са стандартамі АБСЭ выбарчага заканадаўства Беларусі. Паводле лідэра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, “гэтая тэма робіцца асабліва актуальнай на тле Расеі і Ўкраіны, дзе апошнім часам адпаведнае заканадаўства няспынна паляпшаецца”.