Вельмі шмат апытаных мінакоў прызналіся, што ня ведаюць адказу на гэтае пытаньне. Пераважна гэта маладыя людзі:
(Спадарыня: ) “Я нават не магу адказаць на гэтае пытаньне. Адбыліся зьмены, але ў лепшы ці горшы бок — гэта цяжка сказаць”.
(Хлопец: ) “Я ніколі такімі справамі не цікавіўся”.
(Дзяўчына: ) “Я ня ведаю, бо ніколі не задумвалася на гэтым пытаньнем”.
(Пэнсіянэрка: ) “Цяжка сказаць, мы людзі маленькія… Як і што?.. Можа лепш, можа горш, гэта трэба быць палітыкам. А мы ў гэтым мала разумеем”.
(Хлопец: ) “Ня ведаю”.
(Спадарыня: ) “Мне цяжка адказаць”.
(Спадар: ) “Ведаеце, мне цяжка цяпер акрэсьліць, што адбылося. Таму, што я не аналітык, і гэтага не адбылося насамрэч. Мне цяжка адказаць”.
Тыя ж, хто мае ўласную думку на гэты конт, адказалі так…
(Спадар: ) “Добра ў Беларусі без фашыстаў”.
(Дзяўчына: ) “Проста тады б у нас было іншае жыцьцё, і немагчыма прадказаць, якое б яно было. Я лічу, што ўсё, што б не рабілася — усё да лепшага. Значыць так патрэбна было, каб яны не перамаглі”.
(Спадарыня: ) “Не, адназначна не. Што такое путч? Вяртаньне да мінулага. Што тут казаць? І так усё зразумела”.
(Хлопец: ) “Я не лічу, што было б лепей. Мне здаецца, што адбылося ўсё нармалёва”.
(Дзяўчына: ) “І Расея, і Беларусь прайшлі свой шлях, ды не такі ўжо дрэнны за некаторымі выключэньнямі. Відаць, калі б прыйшлі іншыя людзі, было б цяжэй”.
(Карэспандэнт: ) “12 гадоў таму адбыўся путч ГКЧП. Калі б путчысты тады перамаглі — ці жылося б вам лепей?”
(Спадарыня: ) “Пэўна ж, што не. Мы зьбіраліся зьехаць з Беларусі, калі яны перамаглі б. Мне здаецца — гэта без пытаньняў”.
(Хлопец: ) “Невядома, можа было б і лепей. Нейкая перамена, можа б нешта і было б добрае… Аднастайнасьць — неяк ня вельмі”.
(Спадарыня: ) “Думаю, што ня лепей бы было. Хто яго ведае чаму, але не”.
(Спадар: ) “Шчыра кажучы, сумняюся. На мой погляд трохі іншыя ў нашай краіне праблемы. На мой погляд, са зьменай ладу штосьці да лепшага наўрад ці бы зьмянілася”.
(Спадарыня: ) “Можа жылося б лягчэй. Бо перамены ніколі нікому ня шкодзілі”.
(Іншая спадарыня: ) “Ня думаю, што было б лепей. Мне падабаецца Пуцін і ягоная палітыка”.
(Пэнсіянэр: ) “Думаю, што не. Бо тыя асобы, што кіравалі ГКЧП, яны былі ня надта дальнабачнымі”.
(Пэнсіянэрка: ) “Не, пэўна ж. Што добрага? Прыйшлі б прыдуркі да ўлады — даруйце за выраз — і ўсяго толькі”.
(Спадар: ) “Напэўна ў нас было б тое самае. Нічога б не зьмянілася. Мяркуючы зь іхнай праграмы”.
Такімі былі адказы людзей на пытаньне: “Ці думаеце вы, што ў Беларусі сёньня жылося б лепей, калі б 12 гадоў таму перамаглі путчысты?”