Рэктары абедзьвюх дзяржаўных навучальных установаў Берасьця – а гэта дзяржаўны ўнiвэрсытэт i тэхнiчны ўнiвэрсытэт – тлумачаць цяперашнюю зьяву аднолькава. На iхную думку, прычына ў тым, што сёлета iспыты ў менскiя ВНУ распачалiся раней, чым у рэгiянальныя. Таму абiтурыенты ў першую чаргу падалi заявы ў навучальныя ўстановы, што знаходзяцца ў сталiцы. Каб уявіць, якiя страты панесьлi рэгiянальныя ВНУ, дастаткова прывесьцi лiчбы, што тычацца Берасьцейскага тэхнiчнага ўнiвэрсытэту: у параўнаньнi зь мiнулым годам колькасьць жадаючых быць студэнтамi гэтага ВНУ скарацiлася амаль удвая.
Зразумела, кiраўнiцтва рэгiянальных навучальных установаў яшчэ спадзяецца, што колькасьць абiтурыентаў яшчэ павялiчыцца да 23 лiпеня, калi скончыцца прыём заяваў. Але ўжо можна прагназаваць, што iх будзе значна менш, чым летась.
Акрамя таго, што найбольш адукаваную моладзь, як кажуць, "перахапiлi" сталiчныя ВНУ, у рэгiёнах спасылаюцца i на пагаршэньне дэмаграфiчнай сытуацыi. Цяпер на Берасьцейшчыне iдзе працэс закрыцьця ўжо ня толькi пачатковых, але i базавых школаў у сельскай мясцовасьцi.
Як своеасаблiвы рэзэрв успрымаюцца цяпер студэнты недзяржаўных вышэйшых навучальных установаў. Падобна на тое, што падчас новага навучальнага году Берасьце пазбавiцца адразу дзьвюх такiх установаў. Праблемы, якiя зьявiлiся ў заснавальнiкаў Беларускага камэрцыйнага iнстытуту кiраваньня, могуць прывесьцi да лiквiдацыi берасьцейскага фiлiялу, а мясцовы тэхнiкум эканомiкi i права Мiнiстэрства адукацыi пазбаўляе акрэдытацыi. Таму кiраўнiцтва дзяржаўных ВНУ разьлiчвае на тое, што здолее прыцягнуць на платных умовах студэнтаў тых установаў, якiя могуць спынiць сваё iснаваньне.