Падставаю дзеля такога рашэньня сталася звычайная эканомія: апрача перайменаваньняў, былым ПТВ давядзецца яшчэ перажыць зьліцьцё некалькіх навучальных установаў у адну.
Да прыкладу, навучэнцы кулінарнае вучэльні будуць з наступнага году навучацца пад адным дахам з будучымі будаўнікамі, а іхныя родныя ПТВ №16 ды №57 утвораць адзіны Прафесійна-тэхнічны ліцэй №2. Такім чынам гарадзкія чыноўнікі мяркуюць зэканоміць на аплаце камунальных паслугаў ды рамонце, бо кожная другая навучальная ўстанова практычна ліквідуецца. У аддзеле адукацыі гарвыканкаму сьцьвярджаюць, што колькасьць навучэнцаў ня зьменшыцца, і ўсе профілі навучаньня будуць захаваныя. Аднак віцебская рэформа прафтэхадукацыі сур’ёзна занепакоіла выкладчыкаў: палова зь іх у выніку падобнага “узбуйненьня”
можа страціць працу. Ды яшчэ праблема беспрацоўя будзе па-ранейшаму актуальнай дзеля навучэнцаў-выпускнікоў, якія разумеюць, што замена шыльды над уваходам на эканамічны стан краіны не ўплывае.