ФРАЙМУТ ДУВЭ НАКІРАВАЎ СПАЧУВАНЬНІ РОДНЫМ І СВАЯКАМ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Ул. інф.

"Беларусь і ўвесь свет страцілі аднаго з найвялікшых пісьменьнікаў сучаснасьці. Васіль Быкаў быў сапраўдным сынам беларускай зямлі і сымбалем культуры сваёй нацыі", — гаворыцца ў лісце сп. Дувэ.

Фраймут Дувэ прыгадвае, што яму асабіста некалькі разоў даводзілася выступаць у абарону пісьменніка, калі беларускія ўлады "перасьледавалі Быкава за тое, што ён не хаваў сваіх поглядаў на кардынальныя гістарычныя перамены, якія адбываліся ў яго роднай
краіне".