ЧЭХІ СМУТКУЮЦЬ РАЗАМ ЗЬ БЕЛАРУСАМІ

Ул. інф.

У лісьце гаворыцца:

“Дазвольце выказаць вам ды ўсім беларускім сябрам нашыя шчырыя спачуваньні і смутак. Мы вельмі любілі і шанавалі Васіля Быкава, як найлепшага сына Беларусі ў наш час, як вялікага пісьменьніка, сапраўднага лідэра беларускага народу і мудрага дэмакрата. Тое, што здавалася на першы погляд адчаем, было у яго насамрэч рэальным поглядам, які быў стымулам да актыўнасьці і змаганьня за свой народ і мову яму і іншым беларусам”.