Найбольш актыўна падтрымліваюць увядзеньне расейскага рубля пэнсіянэры і прадпрымальнікі, нэгатыўнае стаўленьне найбольш распаўсюджанае сярод моладзі.
Сацыёлягі таксама задалі жахарам сталіцы пытаньне, якой замежнай валюце яны давяраюць. Больш за дзьве траціны апытаных выказаліся на карысьць даляра, 30% аддалі перавагу эўра, давер да расейскага рубля выказалі 2% апытаных.