ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ БЫКАЎ — “ВАСІЛІЙ”

Юры Сьвірко, Менск

Аляксандар Лукашэнка накіраваў свае спачуваньне жонцы Васіля Быкава Ірыне Міхайлаўне, сваякам і блізкім, “шчыра падзяляючы зь імі смутак і цяжар гэтай неадноўнай страты”, паведаміла прэзыдэнцкая прэсавая служба. Яна падала некалькі сказаў з тэксту спачуваньня:

“Васілій Быкаў ніколі не шукаў пракладзеных шляхоў у жыцьці й творчасьці. Але, нягледзчы ні на што, ён заўжды заставаўся патрыётам сваёй Радзімы. Імя Васілія Быкава шырока вядомае ў Беларусі й за мяжой. На яго кнігах выхаванае не адно пакаленьне грамадзян нашай краіны. Сьветлая памяць пра вернага сына беларускага народу, выдатнага пісьменьніка Васілія Ўладзімеравіча Быкава назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах”, — напісаў Аляксандар Лукашэнка.