ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “СПАТКАНЬНЕ З АМЭРЫКАНСКІМІ ПАЛІТЫКАМІ МЫ АЦЭНЬВАЕМ ВЕЛЬМІ ПЛЁННА”

Сяргей Навумчык, Прага

(Зянон Пазьняк, па тэлефоне з Вашынгтону: ) “Прыехала восем прадстаўнікоў ад штату Нью-Джэрсі і ад штату Нью-Ёрк, лідэраў беларускіх амэрыканскіх арганізацыяў, БАЗА і іншых. Мы ацэньваем гэтыя спатканьні з амэрыканскімі палітыкамі вельмі плённа. Наведалі офісы васьмі кангрэсмэнаў, прычым зь некаторымі кангрэсмэнамі мы спатыкаліся ўпершыню. Парушаліся пытаньні аб пагрозе незалежнасьці Беларусі, аб гарантыях беларускай незалежнасьці, аб Акце аб дэмакрытыі ў Беларусі, які будзе пастаўлены на галасаваньне ў Кангрэсе. Здабылі яшчэ некалькі галасоў кангрэсмэнаў, якія абяцалі, што будуць галасаваць за гэты Акт. Таксама было пастаўленае пытаньне аб дыскрымінацыі беларусаў у сувязі з выдачай іміграцыйных дакумантаў. Сёньня ў мяне і ў спадара Кіпеля спатканьне ў Дзярждэпартамэнце ЗША. Дзень Беларусі ў Кангрэсе – першае такое мерапрыемства, раней мы такога не праводзілі. Будзем ладзіць яго штогод, але рыхтаваць больш шырока”.