Паводле афіцыйных зьвестак, сёлета віцебскія прадпрыемствы скарацілі больш за 2 тысячы сваіх працаўнікоў. Аднак зараз на ўліку ў цэнтры занятасьці стаяць больш за 9 тысяч чалавек. І гэта ня толькі скарочаныя з прадпрыемстваў людзі: найчасьцей у беспрацоўныя наўпрост патрапляюць маладыя адмыслоўцы, выпускнікі школ, сярэдніх ды вышэйшых навучальных установаў. Таму дасьведчаныя супрацоўнікі гарадзкога цэнтру занятасьці прагназуюць неўзабаве новую “хвалю” беспрацоўя – як толькі ў навучальных установах скончацца выпускныя іспыты.