НА КАНФЭРЭНЦЫІ МІЖНАРОДНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ ПРАЙШЛІ СЛУХАНЬНІ ПРА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВОЎ ПРАФСАЮЗАЎ У БЕЛАРУСІ

Галіна Абакунчык, Менск

Падчас двухгадзіннага абмеркаваньня праблемы ніводная з краінаў-удзельніцаў канфэрэнцыі, у тым ліку дэлегацыя Расеі, ня выступіла ў падтрымку афіцыйнай дэлегацыі Беларусі. У выніку ўдзельнікі слуханьняў прынялі рашэньне ў рэзалюцыі канфэрэнцыі асобным параграфам пазначыць, што ўсе ранейшыя рэкамэндацыі МАП што да паляпшэньня становішча ўрад краіны ня выканаў. Для азнаямленьня са станам правоў прафсаюзаў у ліпені–жніўні ў Беларусь прыбудзе супрацоўнік Міжнароднай арганізацыі працы Кары Капіёла. Па выніках ягонага візыту МАП зробіць дадатковыя захады-патрабаваньні да ўладаў Беларусі.