БЮЛЕТЭНЬ “ЭМІГРАНТ” ЗЬМЯНІЎ НАЗВУ

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Ясь Абадоўскі – старшыня грамадзкага аб’яднаньня Зьвяз беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы, а менавіта гэтая арганізыцыя выдавала бюлетэнь “Эмігрант”, што новы бюлетэнь “Годнасьць”, як і ягоны папярэднік, будзе выходзіць раз на месяц у Беластоку. Выданьне і надалей рыхтуюць сябры Зьвязу, аднак разам з назвай зьмяніўся і ягоны зьмест. Цяпер публікацыі скіраваныя перадусім да жыхароў Беларусі. Гаворыць Ясь Абадоўскі.

(Абадоўскі: ) “Гэты нумар “Годнасьці” цалкам прысьвечаны падтрымцы незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, якія больш за ўсіх церпяць ад рэпрэсіяў. Калі ў сьвеце людзі, якія яшчэ сумняваюцца, ці ёсьць у нашай краіне дыктатарскі рэжым, дык хочам нагадаць , што зьнішчэньне незалежных СМІ – гэта першая і асноўная прыкмета таталітарызму. Наш бюлетэнь – для простых людзей, бо калі мы зможам пераканаць менавіта іх, толькі тады можна будзе казаць пра тое, што нешта ў Беларусі зьмянілася”.

Паводле словаў сп. Абадоўскага, вынікам зьмены тэматыкі бюлетэню ёсьць тое, што, акрамя ўласных артыкулаў, “Годнасьць” будзе зьмяшчаць і матэрыялы журналістаў зь Беларусі, якіх не друкуюць на радзіме з-за цэнзуры.

(Абадоўскі: ) “Мы хочам запоўніць тую пустату, што цяпер зьявілася пасьля закрыцьця шэрагу незалежных газэтаў у Беларусі. Мы абавязкова будзем друкаваць матэрыялы беларускіх журналістаў, якім не дазваляюць друкавацца на Радзіме”.

Паводле словаў сп. Абадоўскага, у хуткім часе бюлетэнь можна будзе ўбачыць ня толькі ў Беластоку, але і ў Беларусі.

Пазнаёміцца са зьместам бюлетэню “Годнасьць” можна на інтэрнэт-старонцы Зьвязу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы www.emigrant.bialorus.pl.