Як перадае з Рыгі агенцтва БНС, “пасьля выключэньня Беларусі з Парлямэнцкай Асамблеі НАТО з прычыны таталітарнага рэжыму ў гэтай краіне альянс ня хоча, каб гэтая краіна заставалася ў ізаляцыі, таму Бэройтэр абмеркаваў са старшынёй сойму Латвіі Інгрыдай Удрэ ролю “Віленскай дзясяткі” ў наладжваньні стасункаў паміж Беларусьсю й НАТО”. Нагадаю, што “Віленская дзясятка” — гэта аб’яднаньне краінаў Усходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да НАТО. Большасьць зь іх ужо атрымалі запрашэньне ўступіць у альянс на Праскім саміце паўночнаатлянтычнага альянсу.
Даглас Бэройтэр узначальвае дэлегацыю Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, якая зараз наведвае краіны Балтыі ды абмяркоўвае пытаньні іх абароназдольнасьці.