Бацькі прынялі зварот да міністра адукацыі Пятра Брыгадзіна. У звароце яны просяць, каб спадарыню Шчэрбачэвіч зьнялі з пасады дырэктара. Яны матывуюць гэта тым, што дырэктарка, двойчы адмовіўшыся прыйсьці на бацькоўскі сход, дыскрэдытавала сябе, як пэдагог. А тое, што дырэктарка ліцэя не валодае ня толькі замежнай моваю, але й беларускай, на думку бацькоў, ёсьць сьведчаньнем яе прафэсійнай непрыдатнасьці.
Бацькі зьвярнуліся да ліцэістаў, каб тыя ўстрымаліся ладзіць вулічныя акцыі. Яны папрасілі, каб тыя рыхтаваліся для здачы іспытаў.