У ГОРАДНІ ЗАКОНЧЫЛАСЯ ДВУХДЗЁННАЯ НАРАДА-СЭМІНАР РЭКТАРАЎ УСІХ ВНУ БЕЛАРУСІ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Удзельнікі правялі круглы стол. Галоўнымі тэмамі для абмеркаваньня сталі “асноўныя напрамкі ідэалягічнай работы са студэнцкай моладзьдзю”, а таксама “асаблівасьці арганізацыі ідэйна-выхаваўчай работы ў рэгіянальных унівэрсытэтах”.

Задача выкладчыкаў – выхоўваць у студэнцтва ляяльнасьць да палітыкі, якую праводзіць А.Лукашэнка. Два месяцы таму ён праводзіў нараду-сэмінар кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў, прысьвечаную ідэалёгіі. Да ўдзелу ў мерапрыемстве тады разам з чыноўніцтвам упершыню прыцягнулі таксама рэктараў ВНУ.