Намесьнік камандуючага сухапутнымі сіламі ў Іраку генэрал-маёр Глен Уэбстэр у сувязі з гэтым паведамленьнем, у прыватнасьці зазначыў: “Калі нехта парушыў закон ды імкнуўся нанесьці шкоду невінаватым мірным жыхарам, альбо скрасьці іх маёмасць, жаўнеры павінны іх раззброіць паводле закону і не даць ім рабіць гэта. Гэта ня значыць, што кожны, хто парушае закон, будзе застрэлены. Гэта проста значыць, што калі дзеля абароны жыцьця і ўласнасьці неабходна ўжыць сілу, нашыя жаўнеры маюць права зрабіць гэта”.
Перад гэтым кіраўнік часовай адміністрацыі ЗША ў Іраку Джэй Гарнэр сказаў: “Мы толькі што мелі сустрэчу, у якой ўзялі ўдзел 52 ці 53 жыхары Багдаду з розных раёнаў гораду. Мы гаварылі пра іхныя апасеньні наконт бясьпекі і пра тое, як мы разам можам забясьпечыць яе, заябсьпечыць стабільнасьць у горадзе, вярнуць працу грамадзкіх службаў да нормы”.
Усьлед за тым генэрал Глен Уэбстэр паведаміў журналістам, што ў найбліжэйшыя два тыдні дзеля забесьпячэньня стабільнасьці ў сталіцу Іраку будуць дадаткова ўведзеныя ад трох да чатырох тысячаў амэрыканскіх жаўнераў.