Раней на гэтым тыднi газэта “Daily Telegraph”, са спасылкай на дакумэнты знойдзеныя ў Іраку, паведамiла, што гэты фонд атрымлiваў прынамсi каля паўмiльёна даляраў штогод ад рэжыму Садама Хусэйна. “Daily Telegraph” таксама надрукавала сьведчаньнi таго, што Гэлаўэй меў сувязi зь iрацкiм рэжымам. Паводле газэты, лiст, знойдзены ў архiвах Мiнiстэрства замежных саправаў Іраку даводзiць, што дэпутат сустракаўся з прадстаўнiкамi iрацкай разьведкi.
Гэлаўэй быў адным з найбольш актыўных крытыкаў санкцыяў супраць Іраку i цяперашняй вайны. Ён асабiста наведваў Ірак, заснаваў таварыства брытанска-iрацкай дружбы i сустракаўся з Садамам Хусэйнам. Сам Гэлаўэй адкiдае ўсе абвiнавачаньнi i называе фальшыўкай дакумэнты, на якiя спасылаецца “Daily Telegraph”. У сваiм адказе, якi надрукавалi некалькi брытанскiх газэтаў, Гэлаўэй называе сябе ахвярай вайны супраць iрацкага народу. Ён кажа, што не атрымаў асабiстых выгадаў ад сваёй кампанii супраць анты-iрацкiх санкцыяў. Паводле Гэлаўэя, ягоны фонд не атрымліваў грошай зь Іраку, а толькi зь iншых арабскiх краiнаў, i ўсе гэтыя сродкi пайшлi на гуманiтарныя патрэбы.