ЛЕВЫЯ НЯ БУДУЦЬ ПРАВОДЗІЦЬ 1 ТРАЎНЯ ДЭМАНСТРАЦЫЮ

Уладзімер Глод, Менск

Паводле ягоных словаў, такое рашэньне выкліканае дзьвюма абставінамі. Па-першае, Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі на чале зь Леанідам Козікам адмаўляецца праводзіць першамайскую дэманстрацыю. У такіх умовах бессэнсоўна спадзявацца на тое, што ўлады дадуць дазвол на шэсьце нейкай іншай арганізацыі. Па-другое, калі зараз пачаць падрыхтоўку да травеньскага несанкцыянаванага шэсьця, дык гэта адцягне ўвагу ад Чарнобыльскага шляху, што нямэтазгодна.

Таму вырашана адзначыць 1 Траўня маёўкамі. 15 красавіка ў Менскі гарвыканкам накіраваныя заяўкі на правядзеньне мерапрыемстваў у трох сталічных парках, дзе плянуецца наладзіць канцэрты, фэстывалі, конкурсы.

У канфэдэрацыю “За сацыяльныя перамены”, якая адмовілася праводзіць дэманстрацыю, акрамя БСДП “НГ”, уваходзяць яшчэ чатыры партыі: Партыя працы, жаночая партыя “Надзея”, Партыя камуністаў Беларуская, Лібэральна-дэмакратычная партыя, а таскама шэраг прафсаюзных арганізацыяў.